Гэты статус па рашэнні прэзідэнтаў атрымала сталіца Таджыкістана - горад Душанбэ.
Таджыкская сталіца стане культурнай сталіцай СНД ў 2021 годзе. Урады краін СНД акажуць садзейнічанне ў правядзенні культурных мерапрыемстваў у Душанбэ ў 2021 годзе.
Акрамя таго, 2021 год, па прапанове Туркменістана, абвешчаны ў СНД Годам архітэктуры і горадабудаўніцтва.
Раней паведамлялася, што Таджыкістан прапанаваў кандыдатуру Душанбэ ў сувязі з 60-гадовым юбілеем вяртання гістарычнай назвы гораду.
Міждзяржаўная праграма "Культурныя сталіцы Садружнасці" была падрыхтавана ў 2011 годзе, аб`яўленым Годам гісторыка-культурнай спадчыны СНД.
Звязда, 28 верасня 2018