https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр амерыканскі сенатар Джон Макейн, які неаднаразова крытыкаваў беларускія ўлады


За чатыры дні да свайго 82-годдзя памёр вядомы амерыканскі сенатар, кандыдат у прэзідэнты ЗША на выбарах 2008 года, ветэран вайны ў В`етнаме Джон Макейн. У яго была пухліна мозгу.
Макейн вядомы шматлікімі рэзкімі выказваннямі на адрас беларускіх уладаў. У 2011 годзе ён назваў Аляксандра Лукашэнку "бязлітасным, жорсткім, брутальным тыранам, які на самай справе абраў няправільны бок". "Рэжымы тыраніі існуюць усюды, яны не абмяжоўваюцца толькі Блізкім Усходам, — сказаў Макейн. — Вельмі хутка спадар Лукашэнка можа быць заменены следам за іншымі тыранамі свету".

У 2004 годзе сенатар падтрымаў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Паводле яго слоў, змена рэжыму ў Беларусі плануецца не зброяй і ваеннымі дзеяннямі, а з дапамогай міжнароднага націску. На гэтую заяву адрэагаваў Лукашэнка: "Не перажывайце — ні ў Беларусі, ні ў Расіі — з нагоды звяржэння Лукашэнкі нейкімі сенатарамі. Не яны мяне ставілі на гэтую пасаду, не ім мяне зрынаць. У нас ёсць беларускі народ, які добра ўмее і зрынаць, і прызначаць. Толькі яму належыць гэтае права".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 26 жніўня 2018
 
Дата публикации:26.08.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:364
 
Ключевые слова:
John McCain США Некролог
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме