Пажар, які ўспыхнуў днём 22 жніўня каля нямецкага горада Троенбрыцэн, з-за сухога надвор`я хутка распаўсюдзіўся, наблізіўшыся да Берліна і Патсдама. Цяпер яго плошча складае амаль 400 га.
Жыхары навакольных вёсак - каля 600 чалавек - былі вымушаны эвакуіравацца. У тушэнні агню задзейнічаны сотні пажарных. Іх дзеянням перашкаджае тое, што лясы пад Берлінам напоўнены астаткамі боепрыпасаў з часоў Другой сусветнай вайны. У раёне пажараў ужо былі зафіксаваны некалькі выбухаў.
"Часам пажарныя брыгады не могуць падабрацца да крыніцы агню, паколькі перамяшчацца даводзіцца толькі па пракладзеных лясных дарогах", - гаворыць прадстаўнік пажарнай аховы.
У гэтых умовах лясныя пажары даводзіцца тушыць толькі з паветра. Паводле даных нямецкага часопіса Der Spiegel, яшчэ адзін пажар успыхнуў на ўскраіне горада Ютэрбог. На тэрыторыі, дзе адбылося ўзгаранне, раней знаходзілася стрэльбішча, а значыць, да гэтага часу могуць заставацца боепрыпасы, што таксама ўскладняе работу пажарных.
Разам з тым міністр унутраных спраў зямлі Брандэнбург Карл-Хайнц Шрэтэр заявіў, што пажарным удалося ўзяць пад кантроль большую частку пажараў. Калі вецер не зменіць напрамак, то агонь у хуткім часе можа быць патушаны.
24 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА