https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Суд над былым паслом Украіны ў Мінску Міхаілам Ежалем, які атрымаў у Беларусі статус бежанца, прызначаны на 17 жніўня


Гэта вынікае з інфармацыі, апублікаванай на сайце Вярхоўнага суда Украіны.
Рашэнне аб завочным разглядзе крымінальнай справы Ежаля, які ва Украіне абвешчаны ў вышук, было прынята Саломенскім раённым судом Кіева 5 ліпеня. У пастанове суда таксама адзначаецца: галоўным упраўленнем ваеннай контрразведкі ўстаноўлена, што Ежаль атрымаў статус бежанца ў Беларусі і, "паводле аператыўных даных, ён жыве з сям`ёй у Мінску, дзе здымае кватэру".

18 ліпеня Міхаіл Ежаль пацвердзіў парталу tut.by, што ён атрымаў статус бежанца ў Беларусі. "Так, сапраўды я атрымаў статус бежанца, гэта адбылося больш за год таму. Цяпер я з сям`ёй пражываю ў Мінску, у сям`і від на жыхарства. Пытанні наконт суда — туды, ва Украіну", — сказаў ён.

Ва Украіне супраць Ежаля адкрытыя дзве крымінальныя вытворчасці. Абвінавачанні тычацца перыяду, калі Ежаль узначальваў Міністэрства абароны (2010—2012 гады). Адмірал запасу абвінавачваецца ў выдачы незаконных даручэнняў па аплаце за кошт бюджэтных сродкаў камунальных паслуг фірмам, якія забяспечвалі армію харчаваннем, і нанясенні матэрыяльнай шкоды дзяржаве ў памеры каля 43 млн грн (больш за 1,6 млн долараў). Другая крымінальная вытворчасць тычыцца спробы прадаць Расіі два стратэгічныя бамбавікі, дзе ўрон, паводле дадзеных следства, склаў больш за 24 млн грн (больш за 900 тыс. долараў). Згодна з артыкуламі абвінавачання, Ежалю пагражае ад пяці да васьмі гадоў турмы. Генпракуратура выклікала экс-міністра на допыт, а пасля аб`явіла яго ў дзяржаўны вышук і падала дакументы ў Інтэрпол.

Пасольства ў Беларусі Ежаль узначаліў у красавіку 2013 года. Пасля афіцыйна выстаўленых абвінавачанняў ён быў звольнены з пасады — гэта адбылося ў маі 2015 года. Аднак ва Украіну былы пасол не вярнуўся. У СМІ неаднаразова з`яўлялася інфармацыя пра тое, што ён хаваецца ў Беларусі, але беларускія ўлады гэта не пацвярджалі.

У жніўні 2016 года міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, размаўляючы з журналістамі ў Кіеве, заявіў, што нічога не ведае пра Ежаля. "Я зусім не ведаю, які ў яго статус у Беларусі. Таму што я ведаю, што ён спыніў сваю дзейнасць у якасці пасла Украіны ў Беларусі. Я не ведаю, дзе ён знаходзіцца", — сказаў Макей. Ён таксама дадаў, што пытанне аб выдачы ці нявыдачы чалавека ўладам краіны, грамадзянінам якой ён з`яўляецца, ляжыць у кампетэнцыі праваахоўных органаў, а не дыпламатычнага ведамства.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2018
 
Дата публикации:18.07.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:344
 
Ключевые слова:
Украина Криминал Михаил Ежаль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме