https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Наступ на іракскі Масул: ад баевікоў ІД вызвалена 200 кв.км тэрыторыі


Іракская армія праводзіць аперацыю па вызваленні горада Масула ад баевікоў "Ісламскай дзяржавы".
За мінулыя суткі ваенныя вызвалілі амаль 200 кв.км тэрыторыі ў раёне Масула, узяты пад кантроль бліжэйшы горад Німруд, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Масул з`яўляецца другім па велічыні горадам Ірака з насельніцтвам 1,3 млн чалавек. Больш як два гады горад знаходзіцца пад кантролем ІД. У вызваленні Масула ўдзельнічае армія Ірака, курдскія фарміраванні, а таксама ВПС міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі.

Вядома, што ў Масуле цяпер знаходзяцца больш як 3 тыс. баевікоў ІД. Тэрарысты ўжо адказалі на наступ дзвюма атакамі смяротнікаў, у выніку якіх загінулі 70 ваенных.

Эксперты апасаюцца, што ў Масуле баевікі будуць прыкрывацца мірным насельніцтвам як жывым шчытом.

18 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.10.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:450
 
Ключевые слова:
Исламское государство Мосул Война Ирак Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме