https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску праходзіць сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны


У Мінску пачалася сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар`я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.
Сустрэчы папярэднічалі перамовы падгруп кантактнай групы: па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі. Пасяджэнні ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэднія перамовы кантактнай групы адбыліся ў Мінску 14 сакавіка. Яны праходзілі без удзелу спецпрадстаўніка дзейнага старшыні АБСЕ Марціна Сайдзіка, які не змог прыбыць з Кіева з-за нялётнага надвор`я. На наступны дзень пасля перамоў Сайдзік распаўсюдзіў заяву, у якой адзначалася, што на Данбасе знізілася колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню і ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва.

Сайдзік нагадаў, што раней бакі канфлікту пацвердзілі "поўную прыхільнасць да ўсёабдымнага, устойлівага і неабмежаванага спынення агню пачынаючы з 5 сакавіка". "Згодна з гэтай заявай, у апошні час стала магчымым значна скараціць сярэднюю колькасць парушэнняў спынення агню да аднаго з самых нізкіх узроўняў за апошнія два гады.

Сёлета таксама атрымалася дамагчыся значнага скарачэння колькасці ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года іх колькасць скарацілася ў тры разы — паводле папярэдніх дадзеных, прадстаўленых Спецыяльнай маніторынгавай місіяй АБСЕ. Усё гэта наглядна дэманструе, што палітычная воля можа паслужыць шматлікім дасягненням", — падкрэсліў спецпрадстаўнік.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2018
 
Дата публикации:04.04.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:505
 
Ключевые слова:
Украина Минский формат Переговоры Контактная группа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме