https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паводка ў Парыжы: Сена выйшла з берагоў, людзі перамяшчаюцца на лодках


У сталіцы Францыі з-за праліўных дажджоў з берагоў выйшла рака Сена, на некаторых вуліцах горада можна ўбачыць, як людзі перамяшчаюцца на лодках, паведамляюць інфармагенцтвы.
Узровень вады ў Сене перасягнуў ужо адзнаку 5 м. Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні сітуацыя пагоршыцца, узровень вады падымецца да 6,2 м.

Цяпер у горадзе часткова абмежаваны рух наземнага транспарту, з перабоямі працуе метро.

Улады ўжо аб`явілі ў горадзе жоўты ўзровень трывогі. Жыхароў просяць захоўваць меры засцярогі, а таксама не пакідаць у падвалах каштоўныя рэчы.

Ёсць апасенне, што ў выніку паводкі могуць быць затоплены і падвалы Луўра. Адміністрацыя музея ў якасці прэвентыўнай меры распарадзілася закрыць для наведвання некаторыя залы.

25 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.01.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:529
 
Ключевые слова:
Париж Франция Наводнение Природный катаклизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме