https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Швецыя ўзмацніла патрабаванні міграцыйнага заканадаўства


З гэтага часу атрымаць пасведчанне на права жыхарства ў Швецыі стане больш складана.
Як паведамляюць СМІ, улады краіны ўзмацнілі правілы прадастаўлення пасведчання на права жыхарства. Гэты закон уступіў у сілу 20 ліпеня. Адказны за юрыдычныя пытанні Міграцыйнага ўпраўлення Фрэдрык Беіер расказаў, што гэта прывядзе да сур`ёзных змен для тых, хто звяртаецца ў службу з заявамі.

Паведамляецца таксама, што парламент Швецыі адобрыў яшчэ месяц таму закон, які ўступіў у дзеянне ў сераду. Вядома, што дзейнічаць ён будзе на працягу трох гадоў. Так, новыя правілы абмяжоўваюць выдачу пасведчанняў на права жыхарства ў краіне і ўскладняюць уз`яднанне са сваякамі.

Прыняцце закона з`яўляецца вымушанай мерай, на якую ўрад пайшоў пасля вялікага наплыву бежанцаў у 2015 годзе, колькасць якіх дасягнула 160 тыс. Паводле даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, з пачатку 2016 года ў Еўропу прыбылі каля 200 тыс. чалавек.

20 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.07.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:573
 
Ключевые слова:
Евросоюз Миграция Вид на жительство Швеция Беженцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме