https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны дзень бежанца: хто шукае шчасця ў Беларусі


У 2017 годзе статус бежанца ў Беларусі змогуць атрымаць 800 чалавек - на чатыры сотні менш, чым у мінулым годзе.
Міжнародны дзень бежанца традыцыйна адзначаецца ў чэрвені. 

У 2017 годзе Беларусь скараціла колькасць бежанцаў, якіх гатовая прыняць. Скарачэнне адбылося па аб`ектыўных прычынах — міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч расказаў, што прыняць большую колькасць бежанцаў Беларусь не можа, ды і неабходнасці ў гэтым няма.

Згодна з рашэннем МУС, у гэтым годзе Брэсцкая вобласць зможа прыняць 135 бежанцаў, Віцебская — 170, Гомельская — 170, Гродзенская — 95, Мінская — 115, Магілёўская вобласць — 115 чалавек.

Статус бежанца чакае сям`я з Афганістана. Бежанцаў прытулілі ў пункце часовага размяшчэння ў Брэсце. Калі Фарман Шах ад`язджаў з Афганістана, ён планаваў пасяліцца ў Германіі, дзе жывуць яго сваякі. Прыйшлося застацца ў Беларусі, і Фарман упэўнены, што знайшоў тут галоўнае — цішыню і спакой. У распараджэнні сям`і — толькі пліта і халадзільнік. Духоўка, мікрахвалеўка і пральная машына ёсць, але не працуюць. Вопратку пецярых дзяцей, якія вучацца ў школе, жонцы Фармана прыходзіцца праць уручную.

"Мне падабаецца Беларусь. Тут вельмі чыстае паветра. Таму што ў нас, да прыкладу, паветра забруджана і складана дыхаць. Так, магчыма, тут не настолькі камфортнае жыццё, як у Германіі, але камфорт на дадзены момант для мяне не настолькі важны. Я хачу, каб мая сям`я і дзеці былі ў бяспецы. Гэта самае важнае, чаго я хачу", — распавёў Фарман.

Для бежанцаў арганізаваны курсы рускай мовы. Бясплатныя ўрокі па беларускай мове для бежанцаў з Афганістана праводзяць у мінскім цэнтры адукацыі дзяцей і моладзі "Эўрыка".

Праект рэалізуецца на працягу 10 гадоў. Спачатку курсы былі вельмі запатрабаваныя ў грузінаў. Сёння на бясплатныя ўрокі прыходзяць афганцы. Рускую мову ў гэтым цэнтры вучаць 98 бежанцаў.

Прэзідэнт Беларусі, распавядаючы аб прынцыпах адносінаў да бежанцаў, параіў і іншым краінам быць "лагодней да людзей".

"Вельмі важна ж, з якім настроем і адкуль едзе чалавек. Да нас прыехалі ўкраінцы. Яны прыехалі па прычыне, што мы разварушылі іх дом? Не. Яны едуць да нас як да людзей, якія павінны ім дапамагчы. Што адбываецца на Блізкім Усходзе? Сёння Ірак, Сірыя, Афганістан — усё сцёрта з твару зямлі. І вось яны хлынулі. І як іх прынялі? Рэзервацыі, асобныя паселішчы. Вось у чым прынцыповая розніца. Таму трэба быць больш уважлівымі і лагодней да людзей", — сказаў Лукашэнка.

Якія дакументы патрэбныя для пацверджання перасялення?

Дакументамі, якія пацвярджаюць перасяленне, з`яўляюцца: для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства — від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь; для грамадзян Беларусі, якія вярнуліся на ПМЖ у краіну, а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія набылі грамадзянства Рэспублікі Беларусь, — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь са штампам аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Беларусі.

Мінск, 20 чэрвеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:20.06.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:856
 
Ключевые слова:
Беженцы Нелегальная миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме