https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" асуджае рашэнне аб забароне дзейнасці Камуністычнай партыі Украіны (КПУ)


Пра гэта гаворыцца ў заяве бюро цэнтральнага камітэта арганізацыі, прынятым 17 снежня.
Партыя "Справядлівы свет" перакананая, што рашэнне аб забароне КПУ "носіць не юрыдычны, а палітычна заказны характар і прымалася не ў зале суда, а на самым версе ўкраінскай улады". 

"Не лічачыся з нормамі нацыянальнага і міжнароднага права, украінскі правячы рэжым наносіць удары па дэмакратычнай арганізацыі на падставе надуманых абвінавачанняў. КПУ заўсёды заклікала да зусім супрацьлеглага таму, на падставе чаго была забароненая, а менавіта: да канстытуцыйнага супраціўлення "майданнай" уладзе, да захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, уключаючы тэрыторыю Крыма, да спынення варожасці і насілля, да роспуску любых ваенізаваных фарміраванняў", — гаворыцца ў заяве.

На думку "Справядлівага свету", рашэнне аб забароне кампартыі "ў чарговы раз сведчыць, што ўлады Украіны, прыкрываючыся дэмакратычнай рыторыкай, адкрыта праследуюць уласных грамадзян за іх погляды і перакананні, перашкаджаюць рэалізацыі правоў на свабоду думкі, слова і светапогляду, на свабоду аб`яднання ў палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі".

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" заклікае ўсе дэмакратычныя партыі і арганізацыі свету "да шырокай кампаніі салідарнасці з КПУ, рашучай падтрымкі яе права легальна і свабодна ажыццяўляць сваю дзейнасць". Адначасова арганізацыя перакананая, што нават ва ўмовах забароны камуністы Украіны "знойдуць магчымасць працягваць барацьбу за ідэалы свабоды і дэмакратыі, за законныя правы і інтарэсы працоўных Украіны".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2015
 
Дата публикации:18.12.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:474
 
Ключевые слова:
Украина Компартия Демократия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме