https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расіяне лічаць Беларусь самым надзейным партнёрам Расіі і самай паспяховай краінай у СНД


Аб гэтым сведчаць даныя сацыялагічнага даследавання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД), вынікі якога былі прадстаўлены 10 снежня на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
Згодна з апытаннем, у 2015 годзе 72 працэнты расіян назвалі найбольш паспяховай краінай СНД Беларусь. Другое месца ў Казахстана - 50 працэнтаў. У мінулым годзе аналагічныя адказы далі адпаведна 66 працэнтаў і 45 працэнтаў рэспандэнтаў.

Прыкметна радзей называюцца іншыя дзяржавы постсавецкай прасторы. "Выключэнне - Украіна. Пакінуўшы тройку лідараў у 2014 годзе, яна і ў гэтым годзе не змагла аднавіць свае пазіцыі (толькі 1 працэнт апытаных лічыць яе найбольш паспяховай краінай СНД)", - адзначаюць сацыёлагі УЦВГД.

З 2010 па 2013 год амаль пятая частка расіян (ад 17 працэнтаў да 21 працэнта) называлі Украіну найбольш паспяховай, у 2014 годзе так адказалі 2 працэнты рэспандэнтаў, у бягучым годзе - толькі 1 працэнт. Кожны дзясяты расіянін у гэтым годзе адзначыў як найбольш паспяховыя краіны Арменію (11 працэнтаў) і Азербайджан (10 працэнтаў), 6 працэнтаў - Грузію, 4 працэнты - Кыргызстан, па 3 працэнты - Туркменістан і Узбекістан, па 1 працэнце апытаных назвалі Малдову і Таджыкістан.

Тэндэнцыю лідарства Беларусі сацыёлагі адзначаюць і ў пытанні аб тым, хто з`яўляецца галоўным партнёрам Расіі сярод краін СНД.

Лідарам гэтага рэйтынгу, паводле ацэнкі расіян, застаецца Беларусь (68 працэнтаў апытаных назвалі яе самым надзейным партнёрам, у мінулым годзе - 65 працэнтаў). На другім месцы - Казахстан (53 працэнты ў бягучым годзе з 46 працэнтаў у 2014 годзе). За імі ідуць Арменія (10 працэнтаў), Кыргызстан (7 працэнтаў), Азербайджан (5 працэнтаў), Узбекістан (3 працэнты), Грузія (3 працэнты), Малдова (1 працэнт), Туркменістан (1 працэнт), Таджыкістан (1 працэнт), Украіна (менш як 1 працэнт).

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзначальвае рэйтынг даверу расіян сярод кіраўнікоў краін СНД (63 працэнты).

Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву давярае 45 працэнтаў расіян, іншым кіраўнікам дзяржаў СНД выказалі давер менш за дзясятую частку апытаных.

Беларусь лідзіруе таксама і ў ацэнцы расіянамі ўзроўню забеспячэння правоў рускамоўнага насельніцтва - 69 працэнтаў. У Казахстана - 32 працэнты. Радзей у гэтым пытанні рэспандэнты адзначалі іншыя дзяржавы: Арменію - 6 працэнтаў, Кыргызстан і Азербайджан - па 3 працэнты, Малдову, Узбекістан, Грузію - па 2 працэнты, Таджыкістан, Туркменістан і Украіну - па 1 працэнце.

"Сімпатыі расіян да Беларусі і Казахстана не толькі не слабеюць, але і ўзмацняюцца з году ў год. Так, на працягу шасці гадоў нашы суграмадзяне называюць менавіта гэтыя краіны найбольш паспяховымі сярод астатніх членаў СНД", - гаворыцца ў матэрыялах даследавання УЦВГД.

Апытанне праводзілася 22-23 лістапада 2015 года сярод 1600 чалавек у 46 рэгіёнах Расіі. Статыстычная хібнасць не перасягае 3,5 працэнта.

10 снежня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.12.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:534
 
Ключевые слова:
Россия Соцопрос Рейтинг Статистика Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме