https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


КДБ Беларусі пашырыць узаемадзеянне з Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структурай ШАС


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе КДБ.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і Рэгіянальная антытэрарыстычная структура Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (РАТС ШАС) вызначылі неадкладныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і падпісанні абноўленага пратакола аб супрацоўніцтве.

Размова ідзе аб дакуменце па каардынацыі дзейнасці ў сферы барацьбы з тэрарызмам.

З 21 па 24 верасня ў Беларусі знаходзілася дэлегацыя Выканаўчага камітэта РАТС ШАС на чале з яго дырэктарам Чжанам Сіньфэнам. У час візіту прайшлі рабочыя сустрэчы дэлегацыі з кіраўніцтвам Дзяржсакратарыята Савета бяспекі, КДБ, МУС і МЗС. "З улікам прыняцця ў ліпені 2015 года на Уфімскім саміце кіраўнікоў дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва рашэння аб павышэнні статусу Рэспублікі Беларусь да ўзроўню дзяржавы-наглядальніка асноўнай тэмай дыялогу сталі пытанні пашырэння ўдзелу беларускага боку ў падтрыманні агульнай архітэктуры бяспекі для краін Еўразійскага рэгіёна", - адзначылі ў КДБ. 

Таксама бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу антытэрарыстычнаму складніку супрацоўніцтва. Яна ўключае абмен інфармацыяй аб асобах, маючых дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, правядзенне сумесных практычных мерапрыемстваў па яе папярэджанні, выяўленні і спыненні. У першую чаргу гэта прадухіленне вярбовачнай актыўнасці міжнародных тэрарыстычных арганізацый, у прыватнасці "Ісламскай дзяржавы", а таксама спыненне транзіту замежных баевікоў-тэрарыстаў праз тэрыторыі краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Акрамя таго, на сустрэчах разгледжана перспектыва далучэння Беларусі да Шанхайскай канвенцыі аб барацьбе з тэрарызмам, сепаратызмам і экстрэмізмам ад 15 чэрвеня 2001 года.

Чжан Сіньфэн выказаў меркаванне, што беларускі бок можа стаць добрым прыкладам для іншых дзяржаў-наглядальнікаў з пункту гледжання ўкаранення шанхайскіх механізмаў барацьбы з тэрарызмам у інтарэсах дынамічнага і плённага ўмацавання агульнага і нацыянальнага патэнцыялу ў гэтай сферы

25 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.09.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:775
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Терроризм Исламское государство ШОС Сепаратизм Экстремизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме