https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Беларусі аб рэзалюцыі ААН па Крыме: Непрыманне любых краінавых праваабарончых рэзалюцый з`яўляецца нашай прынцыповай пазіцыяй


У рэзалюцыі гаворыцца пра асуджэнне "часовай акупацыі Расійскай Федэрацыяй часткі тэрыторыі Украіны — Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля" і пацвярджаецца "непрызнанне яе анексіі".
"Непрыманне любых краінавых праваабарончых рэзалюцыяў, незалежна ад таго, дзе яны прымаюцца і па якой краіне яны не разглядаюцца, з`яўляецца нашай прынцыповай пазіцыяй", — гаворыцца ў каментары прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка ў сувязі з прыняццем 19 снежня Генеральнай асамблеяй ААН рэзалюцыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Крыме.

Мірончык падкрэсліў, што Беларусь "прытрымліваецца такой лініі дакладна і паслядоўна", пра што ўжо неаднаразова заяўляла МЗС.

"Цвёрда перакананыя ў тым, што краінавыя праваабарончыя рэзалюцыі не служаць справе заахвочвання правоў чалавека, а выкарыстоўваюцца асобнымі краінамі для вырашэння сваіх палітычных, эканамічных і іншых інтарэсаў супраць дзяржаў, якія праводзяць незалежную знешнюю палітыку, — заявіў Мірончык. — Яшчэ раз адзначаем, што адзіным на сённяшні дзень прызнаным у свеце і справядлівым інструментам ацэнкі сітуацыі з правамі чалавека ў дзяржавах — членах ААН з`яўляецца Універсальны перыядычны агляд (УПА), які выкарыстоўваецца ў межах Савета ААН па правах чалавека".

У прынятай 19 снежня рэзалюцыі Генеральная асамблея ААН заклікала да міжнароднага маніторынгу сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў Крыме. Аўтарам праекта, які 15 лістапада быў разгледжаны Трэцім камітэтам Генасамблеі, выступіла Украіна. За прыняцце дакумента прагаласавалі 70 дзяржаў, у тым ліку большасць еўрапейскіх краін і ЗША. 26 краін выступілі супраць, у тым ліку Арменія, Беларусь, Індыя, Казахстан, Кітай, Куба, Расія, Сербія, ПАР і іншыя, 77 — устрымаліся.

У рэзалюцыі гаворыцца пра асуджэнне "часовай акупацыі Расійскай Федэрацыяй часткі тэрыторыі Украіны — Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля" і пацвярджаецца "непрызнанне яе анексіі". У дакуменце асуджаецца "ўшчамленне правоў чалавека, дыскрымінацыйныя меры і практыка ў дачыненні да жыхароў часова акупаванага Крыма, у тым ліку крымскіх татараў, а таксама ўкраінцаў і асоб, якія належаць да іншых этнічных і рэлігійных груп, з боку расійскіх акупацыйных уладаў".

Генеральнага сакратара ААН у рэзалюцыі заклікалі знайсці шляхі і сродкі, каб "арганізаваць бяспечны і бесперашкодны доступ у Крым існым рэгіянальным і міжнародным арганізацыям па назіранні за становішчам у галіне правоў чалавека".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 20 снежня 2016
 
Дата публикации:20.12.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:632
 
Ключевые слова:
Украина Крым Права человека Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме