https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка канстатуе пачатак перадзелу свету


На гэты факт Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў працоўных калектываў і жыхароў Мінскага раёна ў час наведвання новага ўчастка другой Мінскай кальцавой аўтадарогі.
"Уладныя людзі спрабуюць перадзяліць свет, - сказаў беларускі лідар. - Тая краіна, якая сёння манапольна валодае ўсім светам, яна самая магутная і ў эканоміцы, і ў ваенных адносінах хоча ўтрымаць свет такім, які ён ёсць, не дапусціць шматпалярнасці. І разгарнулася барацьба".

Паводле слоў Прэзідэнта, пачалося ўсё са спробы выбудаваць шматпалярны свет. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з`яўляецца прыхільніцай шматпалярнага светаўладкавання. Ён адзначыў, што даўно гаварыў аб тым, што не будзе стабільнасці, калі свет не будзе абапірацца на некалькі апор. "Таму што на адной апоры монапалярны свет не ўстойлівы, ён у любы час абваліцца. Патрэбна дадатковая апора. Такой дадатковай апорай быў Савецкі Саюз, ён процістаяў Злучаным Штатам, і яны ўраўнаважвалі адзін аднаго", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Пачаўся перадзел свету, і вось у гэтай сітуацыі нам трэба набрацца мудрасці і цярпення, каб выстаяць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Нам трэба ўтрымаць краіну, захаваць".

6 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.10.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:588
 
Ключевые слова:
Многополярный мир Передел мира Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме