https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эксперты СНД узгаднілі праект дакумента да 30-годдзя чарнобыльскай аварыі


Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканкама СНД.
У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску 7 кастрычніка прайшло пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праекта звароту кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў сувязі з 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС і адпаведных праектаў рашэнняў.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана і выканаўчага камітэта.

Эксперты разгледзелі заўвагі і дапаўненні Расіі, Арменіі і Кыргызстана і ўзгаднілі праект звароту. Далей ён будзе прадстаўлены на разгляд Савета міністраў замежных спраў з перспектывай прыняцця дакумента на бліжэйшым пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці.

Генеральная асамблея ААН прывітала рашэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб`явіць 26 красавіка Міжнародным днём памяці ахвяраў радыяцыйных аварый і катастроф. Трэцяе дзесяцігоддзе з дня аварыі на ЧАЭС было абвешчана перыядам рэабілітацыі і ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў. За гэты час было рэалізавана некалькі міжнародных праграм і праектаў у сферы радыёэкалагічнай адукацыі і актывізацыі ўдзелу мясцовага насельніцтва ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем у рэгіёнах, што пацярпелі ад аварыі ў Чарнобылі.

Ва ўзгодненым экспертамі праекце звароце адзначаецца мужнасць і самаахвярнасць соцень тысяч ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС з усіх рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР, аддаецца даніна памяці загінулым у выніку гэтай трагедыі і заяўляецца аб рашучасці працягваць прыкладаць намаганні па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, іншых жалобных падзей, звязаных з бяздумным абарачэннем з ядзернымі матэрыяламі, і ствараць неабходныя ўмовы для бяспечнага пражывання на пацярпелых тэрыторыях.

У тэксце дакумента ўтрымліваецца заклік да сусветнай супольнасці прадоўжыць супрацоўніцтва ў ліквідацыі наступстваў тэхнагенных катастроф, выкарыстоўваючы формы ўзаемадзеяння, якія добра зарэкамендавалі сябе. Яны прадугледжваюць рэалізацыю мэтавых праграм, праектаў і ініцыятыў, якія дапаўнялі б маштабныя ўмовы дзяржаў па далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:08.10.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:744
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Чарнобыль Атомная энергетика Ликвидаторы Авария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме