https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць ахвяр тэракта ў Пакістане павялічылася да 93 чалавек


Колькасць загінулых у выніку тэракта ў адной з бальніц правінцыі Белуджыстан пакістанскага горада Квета ўзрасла да 93 чалавек, перадаюць інфармагенцтвы са спасылкай на даныя мясцовага Міністэрства аховы здароўя.
Тэракт у Пакістане: 30 чалавек загінулі

Выбух адбыўся ў будынку бальніцы, дзе праходзіла акцыя памяці па Білалу Анвару Касі, вядомаму ў краіне юрысту. У час тэракта ўнутры будынка знаходзіліся дзясяткі калег забітага, а таксама журналісты.

Моцны выбух прагрымеў 8 жніўня раніцай у будынку бальніцы, куды было дастаўлена цела забітага прэзідэнта Асацыяцыі калегіі адвакатаў Белуджыстана Білала Анвара Касі. Пасля таго, як у медустанову сталі збірацца калегі забітага і журналісты, каб ушанаваць яго памяць, прагрымеў узрыў.

Паводле даных МУС правінцыі Белуджыстан, узрыў ажыццявіў смяротнік. ІД узяла адказнасць за тэракт у Пакістане.

Тэрыторыя бальніцы ачэплена супрацоўнікамі службы бяспекі.

8 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:550
 
Ключевые слова:
Терроризм Пакистан Белуджистан Исламское государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме