https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзе Бакіеў?


Былы прэзыдэнт Кіргізстану, магчыма, пакінуў Беларусь.
Паводле зьвестак карэспандэнтаў "Свабоды" ў кіргіскім горадзе Ош, там ідуць размовы пра хуткае зьяўленьне Бакіева. Паводле мясцовых крыніцаў, Бакіеў выляцеў зь Менску і кіруецца ў гэты рэгіён Сярэдняй Азіі.

На заўтра, 22 чэрвеня, на запросіны экс-прэзыдэнта, была прызначана сустрэча ў яго менскай загараднай рэзыдэнцыі з групай журналістаў. На сустрэчу быў запрошаны і карэспандэнт "Свабоды".

Сёньня раніцай рэдакцыя перадала Бакіеву папярэднія пытаньні. Аднак сёньня ж у другой палове дня, пасьля атрыманьня першых зьвестак з Ошу, мы зьвязаліся з аховай Бакіева, каб спраўдзіць заўтрашнюю сустрэчу.

Нам паведамілі, што сустрэча адкладаецца: быццам распрацоўваецца іншы сцэнар сустрэчы, трэба сачыць за паведамленьнямі нацыянальнага прэс-цэнтру.

Іншыя прычыны названыя не былі.

21.06.2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:21.06.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:4002
 
Ключевые слова:
Кыргызстан Бакиев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме