https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь бескампрамісна выступае супраць усіх форм тэрарызму, экстрэмізму і рэлігійнага радыкалізму і паслядоўна падтрымлівае намаганні міжнароднай супольнасці ў барацьбе з любымі іх праявамі


Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з тэрарыстычнымі актамі ў Кувейце, Тунісе і Францыі.
"У Беларусі рашуча асуджаюць тэрарыстычныя акты, учыненыя 26 чэрвеня ў Кувейце, Тунісе і ў Францыі, - адзначаецца ў заяве. - Узнікаючыя тэракты ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе - гэта новы сур`ёзны выклік, які ставіць пад пагрозу дабрабыт народаў і само існаванне шэрага краін. Між тым вядучыя дзяржавы апошнім часам заняты высвятленнем адносін адзін з адным, хоць сітуацыя дыктуе неабходнасць аб`яднання намаганняў у барацьбе з гэтым злом".

"Выпадкі тэрарыстычнай актыўнасці, што драматычна пачасціліся ў шэрагу рэгіёнаў свету, таксама актуалізуюць пытанне аб калектыўных мерах процідзеяння тэрору, пляцоўкай для выпрацоўкі якіх аб`ектыўна можа быць толькі Арганізацыя Аб`яднаных Нацый", - лічаць у МЗС.

Беларускае знешнепалітычнае ведамства выказала шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых.

26 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.06.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1012
 
Ключевые слова:
Терроризм ООН Кувейт Тунис Франция Исламизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме