https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расейскі самалёт-выведнік праляцеў за 150 мэтраў ад караблёў


Зьнішчальнікі НАТО перахапілі расейскі самалёт.
Урад Нідэрляндаў паведаміў, што два галяндзкія зьнішчальнікі F16 перахапілі расейскі транспртны самалёт, які заляцеў у міжнародную паветраную прастору на поўнач ад Эстоніі і Літвы без інфармаваньня пра плян палёту.

«Блізкія сутыкненьні» Расеі з Захадам балянсуюць на мяжы вайны
За апошнія восем месяцаў адбылося амаль 40 небясьпечных інцыдэнтаў, у якія былі замешаныя вайсковыя сілы Расеі і Захаду.

У Нігерыі затрыманы расейскі самалёт са зброяй на борце
Самалёт зьдзейсьніў вымушаную пасадку ў горадзе Кано на поўначы Нігерыі. На яго борце была знойдзеная незадэкляраваная зброя.

Расейскі ваенны самалёт праляцеў над караблямі НАТА ў Балтыйскім моры, дзе праходзяць маштабныя вучэньні сэрыі Allied Shield. Паводле амэрыканскай тэлекампаніі CNN, самалёт-выведнік імгненна наблізіўся на адлегласьць каля 150 мэтраў і быў зафіксаваны экіпажам эсьмінца USS Jason Dunham.

Паводле крыніцы тэлеканалу ў Пэнтагоне, інцэдэнт з удзелам чатырох караблёў НАТА, у тым ліку амэрыканскага эсьмінца Jason Dunham, адбыўся 11 чэрвеня ў Балтыйскім моры. 

«Прадстаўнік ваеннага ведамства ЗША заявіў, што Dunham быў часткай групы з чатырох караблёў, у якую таксама ўваходзілі брытанскі, францускі і нямецкі караблі. Расейскі самалёт пралятаў над палубай аднаго з караблёў НАТА на вышыні толькі 500 футаў (каля 152 мэтраў)», — паведамляе тэлеканал.

У Пэнтагоне адзначылі: «Мы ня лічым гэта бясьпечным і прафэсійным. Мы лічым, што гэта звычайны выпадак, але мы на мяжы таго, каб адчуць дыскамфорт».

Паводле прадстаўніка абароннага ведамства, ніводзін з караблёў «не адчуў наўпроставую пагрозу» у сувязі зь нізкім палётам расейскага самалёта, аднак ён праляцеў «ніжэй і бліжэй», чым звычайна.

Раней тэлеканал паведамляў, што 30 траўня зьнішчальнік ВПС Расеі праляцеў у небясьпечнай блізкасьці ад самалёта-выведніка ЗША над Чорным морам.

Крыніцы тэлеканалу адзначылі, што амэрыканскі самалёт не выконваў манэўру адхіленьня падчас інцэдэнту.

Раней ЗША выказалі Расеі пратэст у сувязі з інцэдэнтам, які адбыўся 7 красавіка над Балтыкай, калі расейскі зьнішчальнік Су-27 перахапіў амэрыканскі самалёт-выведнік RC-135U.

У канцы студзеня расейскі амбасадар быў выкліканы ў брытанскі МЗС для тлумачэньняў з нагоды палёту расейскіх ваенных самалётаў над Ла-Маншам ў міжнароднай паветранай прасторы побач з тэрыторыяй Вялікабрытаніі.

Радыё Свабода, 14 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:14.06.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1057
 
Ключевые слова:
Военные учения НАТО Allied Shield Россия Разведка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме