Расія ўнесла 18 лістапада на разгляд Савета Бяспекі ААН абноўлены праект рэзалюцыі аб каардынацыі намаганняў у барацьбе з тэрарыстычнымі арганізацыямі ў першую чаргу з забароненай у РФ "Ісламскай дзяржавай" (ІД).
"Гэта абноўлены праект рэзалюцыі", - сказаў дыпламат, адзначыўшы, што некаторыя новыя палажэнні дакумента навеяны заявай "Групы дваццаці", прынятай на саміце ў Антальі некалькі дзён таму. Паводле яго слоў, у перапрацаваным тэксце "большы акцэнт зроблены на барацьбе з ІД і на неабходнасці сумесных намаганняў".
"Гэта і каардынацыя адзін з адным, і сумесная работа па пакаранні тых, хто ўчыняе тэрарыстычныя атакі", - растлумачыў Чуркін. Ён таксама паведаміў, што ў расійскім праекце рэзалюцыі "дакладна сфармулявана канцэпцыя самаабароны і 51 артыкул" Статута ААН.
Паводле слоў пастаяннага прадстаўніка РФ, у дакуменце застаўся пункт аб неабходнасці каардынацыі дзеянняў з уладамі краін, на тэрыторыі якіх праводзяцца ваенныя аперацыі. "Гэта ўсё застаецца", - пацвердзіў ён.
Папярэдні варыянт тэксту, прапанаваны Расіяй у верасні, не знайшоў падтрымкі ў некаторых членаў СБ, якія не былі гатовы супрацоўнічаць з урадам прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Як паведаміў Чуркін, расійскі бок кансультаваўся з дэлегацыяй Францыі, прэзідэнт якой Франсуа Аланд раней прапанаваў прыняць рэзалюцыю СБ ААН аб сумесных намаганнях па барацьбе з ІД.
Пастаянны прадстаўнік РФ адзначыў, што Парыж пакуль не прадставіў свой праект дакумента. "Мы пастараліся змяніць наш праект такім чынам, каб улічваўся настрой нашых французскіх калег, але палічылі немэтазгодным чакаць новы тэкст. Тым больш, што наш ляжыць "на стале", - сказаў ён.
У той жа час Чуркін заявіў, што калі ў Францыі або ў іншых членаў СБ "будуць нейкія дадатковыя ідэі", то расійскі бок будзе гэта ўлічваць. На думку Чуркіна, унесены Расіяй праект рэзалюцыі складзены такім чынам, каб быць прымальным для ўсіх.
"Я думаю, што наш праект сфармуляваны вельмі добра", - сказаў дыпламат. Паводле яго слоў, тэкст дакумента ўніверсальны і "напісаны такім чынам, каб быць прымальным для ўсіх", хто не шукае падставы для супярэчнасцей.
"Калі шукаць, з чым не згадзіцца бы, то можна прычапіцца нават да коскі", - адзначыў Чуркін. Паводле яго слоў, прадстаўлены Расіяй дакумент быў сустрэты станоўча іншымі членамі Савета Бяспекі.
Пры гэтым ён спакойна паставіўся да выказванняў французскага пастаяннага прадстаўніка Франсуа Дэлатра аб тым, што Парыж будзе ўсё роўна працаваць над уласным варыянтам рэзалюцыі. Ён падкрэсліў, што не хацеў бы бачыць "спаборніцтвы двух праектаў".
"У ходзе нашых дыскусій гаварылася, што ў Савеце Бяспекі павінна быць адзінства", - паведаміў пастаянны прадстаўнік РФ.
19 лістапада 2015, ААН
БЕЛТА - ТАСС