https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Украіны заявіў аб пагрозе зрыву рэалізацыі мінскіх пагадненняў у сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Данбасе


У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Данбасе ўкраінскае МЗС заявіла аб пагрозе рэалізацыі мінскіх пагадненняў.
"Ва Ўкраіне з трывогай адзначаюць істотны рост з пачатку лістапада гэтага года колькасці парушэнняў рэжыму спынення агню з боку незаконных узброеных фарміраванняў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, — гаворыцца ў заяве. — Асаблівы неспакой выклікае геаграфія абстрэлаў, іх інтэнсіўны і сістэматычны характар.

У перыяд з 1 па 11 лістапада г.г. баявікамі ажыццёўлена больш за 240 абстрэлаў уздоўж усёй лініі размежавання, у т.л. з мінамётаў калібрам 82 мм і 120 мм, якія павінны быць адведзены згодна з мінскімі пагадненнямі". 

Акрамя таго, 2, 8 і 10 лістапада "незаконныя ўзброеныя фарміраванні правакавалі баявыя сутыкненні з падраздзяленнямі Узброеных сіл Украіны".

У непасрэднай блізкасці да лініі размежавання "зафіксаваны высокая канцэнтрацыя цяжкага ўзбраення, у т.л. артылерыі, танкаў, разгортванне новых артылерыйскіх падраздзяленняў, актывізацыя разведвальна-дыверсійных груп, падвоз боепрыпасаў і да г.п.". "У парушэнне мінскіх пагадненняў працягваецца ўкрыццё цяжкай ваеннай тэхнікі ў забароненых раёнах", — адзначаецца ў заяве. 

Кіеў разлічвае, што спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ "неадкладна ажыццявіць усебаковае расследаванне парушэнняў мінскіх пагадненняў і дасць ім аб`ектыўную ацэнку". 

"Працягваем прытрымлівацца прынцыповай пазіцыі, што залогам належнага выканання мінскіх пагадненняў застаецца рэалізацыя Расіяй і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, якія яна падтрымлівае, мерапрыемстваў "блока бяспекі", а менавіта: спыненне паставак Масквой узбраенняў, ваеннай тэхнікі і наёмнікаў; забеспячэнне поўнага і бесперашкоднага доступу назіральнікаў СММ АБСЕ да любога раёна, у т.л. да часова некантраляваных участкаў расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы; вывад узбраенняў, баевікоў і наёмнікаў з тэрыторыі Украіны; раззбраенне незаконных узброеных фарміраванняў", — падкрэсліваецца ў заяве. 

МЗС Украіны заклікае міжнародную супольнасць "узмацніць уплыў на Расійскую Федэрацыю з мэтай забеспячэння няўхільнага выканання рэжыму ўсёабдымнага спынення агню і безумоўнага выканання мінскіх дакументаў у поўным аб`ёме".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 лістапада 2015
 
Дата публикации:13.11.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:444
 
Ключевые слова:
Украина Сепаратизм Донбасс Минский формат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме