Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў бліжэйшы час трэба нарасціць некаторыя элементы ваеннага складніка, а менавіта, вызначыцца з рэгіянальнымі сістэмамі ППА, міратворчымі сіламі.
"Сёння пры планаванні далейшай работы арганізацыі трэба зыходзіць з існуючых рэсурсаў, ставіць максімальна канкрэтныя задачы, якія вынікаюць з рэальнай ацэнкі знешніх і ўнутраных пагроз", - падкрэсліў беларускі лідар.
На думку Прэзідэнта Беларусі, паскорыўшы работу над Стратэгіяй калектыўнай бяспекі, АДКБ зможа забяспечыць фарміраванне адзіных поглядаў на абарону сваіх інтарэсаў. "Укараненне агульных стандартаў абароннай прадукцыі, аснашчэнне воінскіх кантынгентаў АДКБ уніфікаваным узбраеннем і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем дадуць магчымасць значна ўмацаваць ваенны патэнцыял арганізацыі", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён са шкадаваннем заўважыў, што па гэтых пытаннях апошнім часам "мы шмат гаворым, але мала чаго зрабілі". Аляксандр Лукашэнка лічыць, што кіраўнікі дзяржаў павінны няўхільна і бездакорна выканаць абавязацельствы, узятыя на сябе ў гэтай частцы, асабліва наконт аснашчэння.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што патрэбны і прадуманыя дыпламатычныя меры. Паводле яго слоў, пашырэнне ўзаемадзеяння з вядучымі рэгіянальнымі і міжнароднымі структурамі па бяспецы павінна быць адным з асноўных сродкаў у нарошчванні патэнцыялу АДКБ як аўтарытэтнай арганізацыі, у павышэнні ўзроўню даверу і зніжэнні напружанасці ў рэгіёне і цэлым свеце.
Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў бягучым годзе даволі эфектыўна прадоўжана каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці арганізацыі, што ў асноўным датычыцца работы Савета міністраў замежных спраў. Акрамя таго, адпрацаваны пытанні прымянення Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, аказана ваенная падтрымка саюзнікам матэрыяльнымі і іншымі сродкамі, атрымліваюць дадатковую прапрацоўку на міждзяржаўным узроўні механізмы сумеснага процідзеяння новым выклікам і пагрозам.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў поспехаў Арменіі, якая прымае эстафету старшынства ў арганізацыі, і пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да мэт і прынцыпаў Дагавора аб калектыўнай бяспецы. "Мы гатовы і далей да супрацоўніцтва з дзяржавамі-членамі ў развіцці саюзніцкіх адносін ва ўсіх сферах забеспячэння міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі", - падкрэсліў беларускі лідар.
15 верасня 2015, Душанбэ
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
15 верасня 2015, Душанбэ
Таццяна Паляжай - БЕЛТА