https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ААН: больш як 260 мірных жыхароў загінулі ва Украіне менш чым за тыдзень


Аб гэтым паведамляе ўпраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў (УКГП).
Сама меней 263 мірныя жыхары загінулі і амаль 700 атрымалі раненні менш чым за тыдзень баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. У справаздачы УКГП таксама адзначаецца, што колькасць загінуўшых з пачатку канфлікту ў Данбасе набліжаецца да 5,5 тыс., раненых - да 13 тыс.

"З 31 студзеня па 5 лютага баявыя дзеянні ў населеных раёнах забралі жыцці сама меней 263 грамадзянскіх асоб і прывялі да раненняў яшчэ 674 чалавек. З сярэдзіны красавіка 2014 года па 5 лютага 2015 года на ўсходзе Украіны былі забіты як мінімуму 5 тыс. 486 чалавек, у тым ліку 59 дзяцей (з улікам 298 загінуўшых на борце самалёта MH17), і 12 тыс. 972 чалавекі атрымалі раненні, уключаючы 153 дзіцяці", - гаворыцца ў дакуменце. Таксама паведамляецца аб росце колькасці вымушаных перасяленцаў - кіеўскія ўлады афіцыйна зарэгістравалі больш як 978 тыс. чалавек.

Ва УКГП канстатавалі пагаршэнне гуманітарнай сітуацыі ў Данбасе ў выніку эскалацыі баявых дзеянняў. "Прадаўжаюцца інтэнсіўныя нявыбарачныя абстрэлы густанаселеных раёнаў уздоўж лініі фронту на ўсходзе Украіны. У выніку эскалацыі ўзброенага процістаяння аўтобусныя прыпынкі, грамадскі транспарт, рынкі, школы і дзіцячыя сады, бальніца і жылыя раёны прадаўжаюць абстрэльваць, яўна парушаючы міжнароднае гуманітарнае права", - адзначаецца ў дакладзе.

ААН заклікае тэрмінова аб`явіць гуманітарнае перамір`е на ўсходзе Украіны. "Тэрмінова неабходна гуманітарнае перамір`е, якое дасць магчымасць заблакіраваным грамадзянскім асобам пакінуць небяспечныя раёны, супрацоўнікам гуманітарных арганізацый - аказаць дапамогу насельніцтву. Яна павінна аказвацца рэгулярна на аснове прыярытэтных патрэб людзей", - адзначаецца ў дакладзе.

Ва УКГП адзначылі, што цяпер у раёны дастаўкі дапамогі "накіроўваюць дадатковыя групы" для ацэнкі сітуацыі.

10 лютага 2015, Нью-Ёрк
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:10.02.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:862
 
Ключевые слова:
Украина Война Сепаратизм ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме