https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Кіеве затрымалі беларуса, які пагражаў мінакам гранатай "Ф-1"


Як паведамляе прэс-служба МУС Украіны, мужчына знаходзіўся у стане алкагольнага ап`янення.
"2 лютага, каля гадзіны ночы па вуліцы Цімашэнкі ў Кіеве супрацоўнікі нарада патрульнай службы Абалонскага райупраўлення затрымалі мужчыну ў стане алкагольнага ап`янення. Ён пагражаў прахожым гранатай "Ф-1", якую трымаў у руцэ ў баявой гатоўнасці (без чэкі)", — гаворыцца ў паведамленні.

Старшы патрульнага нарада адабраў у правапарушальніка гранату і затрымаў яго. "Пасля гэтага міліцыянер вывеў гранату са стану баявой гатоўнасці — уставіў у яе ахоўную чэку", — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Як удакладняе прэс-служба МУС, затрыманы назваўся 32-гадовым грамадзянінам Беларусі. Паводле яго слоў, ён з`яўляецца ваеннаслужачым батальёна "Айдар", але дакументы з пацвярджэннем гэтага ў яго адсутнічалі. Як устанавілі праваахоўныя органы, з лістапада мінулага года мужчына ў Беларусі знаходзіцца ў вышуку як без вестак зніклы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2015
 
Дата публикации:02.02.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:737
 
Ключевые слова:
Криминал Киев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме