https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Распальванне расійска-турэцкага канфлікту небяспечна і шкодна для абедзвюх краін


Такое меркаванне выказаў дырэктар прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў у час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай 6 снежня ў вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1".
"Для чаго гэта было зроблена (збіты расійскі ваенны самалёт), слаба зразумела. У эпоху такога напалу сітуацыі ў свеце наогул, паху пораху, які стаіць у паветры па розных пытаннях, і асабліва ў гэтым рэгіёне, цяпер яшчэ падкідваць гэтыя непатрэбныя іскаркі...", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.

Паводле яго слоў, далейшае распальванне канфлікту і нагнятанне сітуацыі пойдзе толькі на шкоду.

"Гэта дзве вялікія краіны. Яны ўзаемазвязаны паміж сабой вялізнай эканомікай, іншымі сувязямі, і гэта (канфлікт) ні да чаго добрага ні для Турцыі, ні для Расіі не прывядзе", - упэўнены медыяэксперт.

Расійскі Су-24М быў збіты 24 лістапада ракетай "паветра-паветра", выпушчанай знішчальнікам F-16 ВПС Турцыі. У Анкары заявілі, што збіты самалёт парушыў турэцкую паветраную прастору.

Мінабароны Расіі падкрэсліла, што іх самалёт не перасякаў граніцу Турцыі, тады як турэцкі знішчальнік вылецеў у неба над Сірыяй.

Адзін з лётчыкаў Су-24М загінуў, другі быў выратаваны ў выніку 12-гадзіннай аперацыі расійскіх і сірыйскіх спецпадраздзяленняў. У ходзе аперацыі па эвакуацыі экіпажа бамбардзіроўшчыка быў страчаны верталёт Мі-8, загінуў марскі пехацінец-кантрактнік.

БЕЛТА, 7 снежня 2015
 
Дата публикации:07.12.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:592
 
Ключевые слова:
Турция Россия Су-24М Сирия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме