https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская дэлегацыя не падтрымае пункт аб анексіі Крыма ў рэзалюцыі 24-й сесіі ПА АБСЕ


Праект рэзалюцыі агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы размешчаны на сайце ПА АБСЕ.
Беларуская дэлегацыя не падтрымае пункт аб анексіі Крыма ў рэзалюцыі, якую плануецца прыняць на 24-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Аб гэтым заявіў 26 чэрвеня намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі — прадстаўнік Беларусі на сесіі ПА АБСЕ.

Сесія пройдзе 5—9 ліпеня ў Хельсінкі.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да Расіі "адмяніць анексію Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль ва Украіне", а таксама адзначаецца неабходнасць выканання прынцыпаў непарушнасці межаў і тэрытарыяльнай цэласнасці, мірнага ўрэгулявання спрэчак, роўнасці правоў і самавызначэння народаў. 

"Мы будзем ісці ў фарватары нашай агульнай пазіцыі па гэтым пытанні, — сказаў Гумінскі. — Мы за гэтае пытанне не галасавалі ні ў ААН, ні на саміце Усходняга партнёрства. Мы заявілі, што не можам за гэты пункт галасаваць, таму наша пазіцыя (на сесіі ПА АБСЕ) будзе адпаведнай".

У рэзалюцыі, якую плануе прыняць сесія ПА АБСЕ, таксама ўтрымліваецца заклік да ўсіх бакоў кіравацца мінскімі дамоўленасцямі. 

Наконт гэтага Гумінскі заявіў: "Мы не проста будзем падтрымліваць мінскія пагадненні, мы агучым нашу пазіцыю, каб гэтая 24-я сесія не аддаляла нас адзін ад аднаго, найперш Расію і Украіну, а перш за ўсё, каб зрабіць крокі па збліжэнні, каб працаваць у кірунку выканання мінскіх дамоўленасцей, каб парламентарыі сталі таксама асновай, як і палітыкі, для выканання абавязацельстваў па мінскіх пагадненнях".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:26.06.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:928
 
Ключевые слова:
Украина Крым ПАСЕ Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме