https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лідары Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) зацвердзілі шэраг рашэнняў, накіраваных на пашырэнне арганізацыі


Так, было падпісана рашэнне аб прадастаўленні Беларусі статусу наглядальніка ў Арганізацыі.
Таксама лідары падпісалі рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Індыі і Пакістана ў члены ШАС. Статус партнёра па дыялогу прадастаўлены Азербайджану, Арменіі, Камбоджы і Непалу.

Акрамя таго, па выніках саміту ва Уфе была прынята Стратэгія развіцця ШАС да 2025 года. У дакуменце падкрэсліваецца, што краіны ШАС "паважаюць права на выбар шляху палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця з улікам гістарычнага вопыту і нацыянальных асаблівасцей кожнай дзяржавы, садзейнічаюць міжцывілізацыйнаму дыялогу, агульнаму міру, прагрэсу і гармоніі, кіруюцца прынцыпамі неўмяшання ва ўнутраныя справы, павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў - членаў ШАС і не падтрымліваюць прымянення аднабаковых мер націску без адабрэння Савета Бяспекі ААН".

"Дзейнасць ШАС і ў далейшым не будзе накіравана супраць трэціх краін і іх аб`яднанняў. Дзяржавы-члены зыходзяць з непарушнасці замацаванага ў Хартыі ШАС прынцыпу недапушчэння любых проціпраўных дзеянняў, накіраваных супраць інтарэсаў ШАС", - гаворыцца ў Стратэгіі, зацверджанай лідарамі краін - удзельніц міжнароднай арганізацыі.

10 ліпеня 2015, Уфа
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:10.07.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:846
 
Ключевые слова:
ООН ШОС Пакистан Индия Армения Азербайджан Непал Камбоджа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме