https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна гатова абмяркоўваць дээскалацыю канфлікту ў складзе кантактнай групы


Пра гэта заявіў прэс-сакратар украінскага МЗС Яўген Перабійніс, каментуючы выказванне прадстаўніка Савета бяспекі Украіны.
Кіеў застаецца прыхільным мірнаму ўрэгуляванню ўзброенага канфлікту на ўсходзе краіны і гатовы абмяркоўваць дээскалацыю канфлікту ў складзе трохбаковай групы.

Раней, 14 лістапада саветнік старшыні Савета бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі ў эфіры ўкраінскага тэлеканала 1+1 заявіў, што выключае магчымасць правядзення паўторных перамоў кантактнай групы ў Мінску. "Мінска-2 не будзе. У нас ёсць Мінск-1 і тыя дамоўленасці, якія трэба выконваць, якія Украіна спраўна выконвае і не выконваюць тэрарысты", — сказаў Лубкіўскі. 

Паводле слоў прэс-сакратара МЗС Украіны, яму пакуль нічога невядома пра якія-небудзь дамоўленасці з нагоды правядзення ў Мінску новай сустрэчы кантактнай групы ў фармаце Украіна — АБСЕ — Расія з удзелам сепаратыстаў. "Гэта залежыць ад дамоўленасцяў кантактнай групы, у якім фармаце, калі і дзе яны будуць засядаць", — адзначыў Яўген Перабійніс. 

Ён таксама падкрэсліў, што выбары ў органы ўлады самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік парушаюць мінскія дамоўленасці. "Псеўдавыбары, якія былі праведзены 2 лістапада, значна адкінулі нас назад падчас мірнага ўрэгулявання. Мы не адмаўляемся ад якіх-небудзь перамоў, але нам трэба вярнуцца да статут-кво, які быў", — заявіў прэс-сакратар МЗС Украіны. 

Паводле яго слоў, "Расія павінна асудзіць выбары, праведзеныя тэрарыстамі, паколькі яны вельмі груба парушаюць мінскія дамоўленасці". "Калі мы вернемся да статут-кво, што існаваў да 2 лістапада, вядома ж, мы не адмаўляемся ад перамоў у складзе трохбаковай групы. Мы застаёмся прыхільнымі мірнаму ўрэгуляванню", — падкрэсліў Перабійніс. 

Нагадаем, на пасяджэнні кантактнай групы ў Мінску 5 верасня кіеўскія ўлады і прадстаўнікі апалчэння дамовіліся аб перамір`і, абмене палоннымі і дасягнулі некаторых палітычных дамоўленасцяў, у прыватнасці пра абавязацельства Украіны амніставаць апалчэнцаў і прыняць закон аб асобым статусе шэрагу раёнаў Данбаса. Абодва бакі, у адпаведнасці з падпісанымі пагадненнямі, застаюцца на занятых пазіцыях. 19 верасня бакі падпісалі мемарандум аб выкананні палажэнняў пратакола. 

Аднак на сёння амаль усе бакі перамоўнага працэсу прызналі, што мінскія дамоўленасці не выконваюцца. Удзельнікі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў іх зрыве. 

Так, прэзідэнт Украіны на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны 4 лістапада заявіў, што мінскія дамоўленасці выконваліся толькі Украінай і АБСЕ. "Гэта датычыцца як рэжыму спынення агню, як стварэння буфернай зоны, як выразных абавязацельстваў неадкладнага вызвалення ўсіх заложнікаў, адвядзення цяжкай артылерыі, перакрыцця ўкраінска-расійскай дзяржаўнай мяжы і ўсталявання ўкраінскага кантролю над гэтым участкам мяжы. Ні па адным з гэтых кірункаў не было ніякага прагрэсу", — заявіў Парашэнка. 

У сваю чаргу віцэ-прэм`ер самаабвешчанай ДНР Андрэй Пургін заявіў, што пасля дасягнення мінскіх дамоўленасцяў баявыя дзеянні часткова не вяліся па лініі размежавання паміж Кіевам і апалчэнцамі, аднак цяпер мірныя пагадненні не працуюць ні ў адным з пунктаў. У прыватнасці, што да абмену палоннымі паміж украінскімі сілавікамі і сепаратыстамі, то, як заявіў Пургін 8 лістапада ў праграме "Вести в субботу с Сергеем Брилевым", яны былі спыненыя амаль тры тыдні таму. 

Дзейны старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Швейцарыі Дзідзье Буркхальтар 8 лістапада заклікаў канфліктуючыя бакі выконваць мінскія дамоўленасці. Ён выказаў глыбокую заклапочанасць аднаўленнем насілля ва ўсходніх раёнах Украіны і "дзеянняў, якія вядуць да большай кволасці замест далейшай стабілізацыі сітуацыі".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2014
 
Дата публикации:14.11.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:950
 
Ключевые слова:
Украина Переговоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме