"Мы падрыхтаваліся да сцэнарыя поўнамаштабнай вайны, — сказаў прэзідэнт Украіны. — Украінская армія знаходзіцца ў значна лепшым стане, чым усяго пяць месяцаў таму".
Парашэнка таксама падкрэсліў, што зараз Украіна "не хоча нічога так, як міру", але, на жаль, зараз вымушаная абдумваць найгоршыя сцэнарыі.
Як паведамляў УНІАН, Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны абнародаваў 16 лістапада звесткі пра тое, што прарасійскія баевікі і расійскія войскі ў зоне АТА рыхтуюцца да наступлення. "Фіксуюцца прыкметы падрыхтоўкі тэрарыстаў і расійскіх войскаў да правядзення наступальных аперацый", — заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка, словы якога прыводзіць сайт цэнтра.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2014
Мінск, 17 лістапада 2014