«Лукашэнка Бранск лічыць беларускім. На прэс-канфэрэнцыі 17 кастрычніка ён намякнуў, што Пуціну прыйдзецца падзяліцца з заходнім суседам часткамі Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласьцей. Зразумела, што гэта немагчыма, ну а калі раптам здарыцца рэфэрэндум, як прагаласуюць чытачы?» — піша рэдакцыя на сваім сайце, і дае наступныя варыянты:
На рэфэрэндуме вы прагаласуеце за:
• Бранск у складзе Расеі
• Бранск у складзе Беларусі
• Бранск у складзе Ўкраіны
• Бранскую Народную Рэспубліку
• Свой варыянт
Паглядзець вынікі галасаваньня ці нават узяць у ім удзел вы можаце тут. На момант публікацыі за ўваходжаньне ў Беларусь прагаласавала 59 працэнтаў. Ня выключана, аднак, што рэдакцыя ў любы момант альбо скасуе галасаваньне альбо схавае ягоныя вынікі.
Радыё Свабода
19 кастрычніка 2014, Менск
19 кастрычніка 2014, Менск