СМІ паведамляюць, што сьведкі бачылі, як нападнік пабег да аднаго з парлямэнцкіх будынкаў, дзе пазьней таксама пачуліся стрэлы. Паводле словаў паліцыі, затрымаць таго, хто страляў, пакуль не ўдалося. Раён нападу ачэплены байцамі спэцназу.
Раней у сераду ўрад Канады паведаміў аб павышэньні ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы ў краіне зь нізкага да сярэдняга. Паводле прадстаўніка міністра грамадзкай бясьпекі гэта азначае, што ў падрыхтоўцы тэракту спэцслужбы падазраюць нейкага канкрэтнага чалавека або групу асобаў.
У панядзелак у горадзе Сэн-Жан-сюр-Рышэлье (Квэбэк) ісламскі экстрэміст наўмысна зьбіў сваім аўтамабілем двух салдат. Адзін зь іх памёр. Нападнік быў застрэлены паліцыянтамі. Раней у кастрычніку Атава абвясьціла аб падтрымцы паветранай апэрацыі заходніх краінаў на чале з ЗША супраць баевікоў радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава», якія дзенйнічаюць у Іраку і Сырыі.
22 кастрычніка 2014, Менск