"2 лютага, каля гадзіны ночы па вуліцы Цімашэнкі ў Кіеве супрацоўнікі нарада патрульнай службы Абалонскага райупраўлення затрымалі мужчыну ў стане алкагольнага ап`янення. Ён пагражаў прахожым гранатай "Ф-1", якую трымаў у руцэ ў баявой гатоўнасці (без чэкі)", — гаворыцца ў паведамленні.
Старшы патрульнага нарада адабраў у правапарушальніка гранату і затрымаў яго. "Пасля гэтага міліцыянер вывеў гранату са стану баявой гатоўнасці — уставіў у яе ахоўную чэку", — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Як удакладняе прэс-служба МУС, затрыманы назваўся 32-гадовым грамадзянінам Беларусі. Паводле яго слоў, ён з`яўляецца ваеннаслужачым батальёна "Айдар", але дакументы з пацвярджэннем гэтага ў яго адсутнічалі. Як устанавілі праваахоўныя органы, з лістапада мінулага года мужчына ў Беларусі знаходзіцца ў вышуку як без вестак зніклы.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2015
Мінск, 2 лютага 2015