Трохбаковая кантактная група па Украіне ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ правяла тэрміновую сустрэчу ў Кіеве 24 студзеня.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі рост напружанасці ва ўсходняй Украіне і асудзілі ўзрастанне там насілля, асабліва паблізу Марыупаля, што ўжо пацягнула шматлікія ахвяры сярод мірнага насельніцтва. "Гэта насілле з`яўляецца яўным парушэннем духу і літары мінскага пратакола і мінскага мемарандума ад 5 і 19 верасня", — гаворыцца ў паведамленні.
Кантактная група заклікала неадкладна спыніць усе ваенныя дзеянні на ўсходзе Украіны. Група таксама заклікала ўсіх асоб, якія падпісалі мінскія пагадненні, сустрэцца для правядзення прамых перамоў "як мага хутчэй, самае позняе — да пачатку наступнага тыдня".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2015
Мінск, 25 студзеня 2015