"Выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых. Гэта трагічная падзея яшчэ раз сведчыць аб неабходнасці неадкладнага спынення прымянення зброі, што прадугледжана мінскімі дамоўленасцямі", — гаворыцца ў заяве.
МЗС Беларусі заклікае "да неадкладнага аднаўлення працы трохбаковай кантактнай групы для аператыўнага прыняцця рашэнняў па ўрэгуляванні сітуацыі ў рэгіёне і недапушчэнні новых ахвяр на тэрыторыі братэрскай нам краіны".
Як паведамляў тэлеканал "Еўраньюс", 13 студзеня ў выніку пападання артылерыйскага снарада ў пасажырскі аўтобус побач з блокпастом украінскіх сіл каля данецкага горада Валнаваха 10 чалавек загінулі на месцы, 18 былі паранены, двое памерлі ў бальніцы.
Украінскі бок абвінавачвае прарасійскіх сепаратыстаў у тым, што яны нанеслі артылерыйскі ўдар па блокпасту, папаўшы ў аўтобус з мірнымі жыхарамі.
"Гэтыя смерці на сумленні аб`яднанай ДНРаўскай і ЛНРаўскай банды і тых, хто за ёю стаіць. У сувязі з тэрарыстычнай атакай мы вымушаны яшчэ больш узмацніць абмежаванні на перамяшчэнне праз лінію, за якой знаходзяцца падкантрольныя баевікам тэрыторыі Данбаса", — заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі заяўляе, што месца, дзе адбылася трагедыя, знаходзіцца па-за дасягальнасцю яе артылерыі.