"Беларускі бок прыняў рашэнне знізіць кошт консульскіх збораў, што спаганяюцца з грамадзян ЗША і падданых Вялікабрытаніі, да ўзроўню, які дзейнічае ў адносінах да грамадзян большасці іншых краін. Гэты крок з`яўляецца часткай комплексу рашэнняў, накіраваных на лібералізацыю візавай палітыкі Беларусі, што ўступілі ў сілу ў студзені 2015 года. Акрамя зніжэння кошту консульскіх збораў, істотна спрошчаны працэдуры атрымання віз для вучобы, правілы ўезду для кіраўнікоў суб`ектаў гаспадарання", - расказаў Дзмітрый Мірончык.
Прэс-сакратар дадаў, што створана магчымасць атрымання дзелавых і гуманітарных віз у спрошчаным парадку на тэрмін да трох гадоў. Акрамя таго, заяўнікі з ЗША і Вялікабрытаніі, якія не дасягнулі 14 гадоў, будуць вызвалены ад консульскага збору. "Наша краіна паслядоўна праводзіць палітыку лібералізацыі візавага рэжыму. У першую чаргу гэта датычыцца тых краін, з боку якіх мы не бачым міграцыйных рызык", - растлумачыў ён.
Прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што Беларусь усяляк імкнецца наладжваць дзелавыя, гуманітарныя, культурныя, адукацыйныя кантакты з іншымі краінамі.
15 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
15 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА