Прэзідэнты краін АДКБ занепакоены эскалацыяй напружанасці ў свеце і адраджэннем неанацысцкай ідэалогіі, у тым ліку на еўразійскай прасторы.
"Мы, кіраўнікі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, напярэдадні 70-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў з трывогай адзначаем нарастаючую апошнім часам эскалацыю напружанасці, адраджэнне неанацысцкай ідэалогіі, дэградацыю механізмаў забеспячэння бяспекі ў свеце і з`яўленне новых канфліктных зон, у тым ліку на еўразійскай прасторы, - падкрэсліваецца ў дакуменце. - Гэта патрабуе прыняцця неадкладных мер па стабілізацыі абстаноўкі ў свеце".
Прэзідэнты перакананы, што стварэнне ўстойлівай сістэмы калектыўнай бяспекі магчыма толькі на аснове поліцэнтрычнай сістэмы, што грунтуецца на прынцыпах справядлівасці і раўнапраўя. "Лічым, што для процідзеяння выклікам і пагрозам бяспецы неабходны ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і пошук канструктыўных кампрамісаў", - адзначаецца ў заяве.
23 снежня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
23 снежня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА