"Зараз ідуць рабочыя сустрэчы і тэлефонныя размовы наконт каардынацыі па арганізацыі гэтай сустрэчы. Мы яшчэ не можам сказаць пра дакладную дату гэтай сустрэчы, перамовы працягваюцца", — цытуе Лысенку агенцтва УНІАН.
Пры гэтым прадстаўнік СНБА падкрэсліў: "Украінскі бок зацікаўлены ў тым, каб гэтая сустрэча прайшла як мага хутчэй".
Напярэдадні, 17 снежня, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны можа прайсці ў Мінску ў нядзелю, 21 снежня. "У чацвер, пятніцу адбудзецца відэаканферэнцыя ў фармаце трохбаковай кантактнай групы, і ёсць надзея, што ў нядзелю ў Мінску адбудзецца пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы", — сказаў Парашэнка.
На мінулым тыдні паведамлялася, што сустрэча кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ з удзелам данбанскіх сепаратыстаў плануецца ў Мінску 9 снежня. Затым называліся даты 11 і 12 снежня. У выніку перамовы так і не адбыліся.
16 снежня міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што затрымка склікання кантактнай групы ў Мінску звязаная з жаданнем самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік абмеркаваць эканамічнае ўзаемадзеянне з Украінай.
БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2014
Мінск, 18 снежня 2014