«Такая ваенная апэрацыя закранула б таксама і цывільнае насельніцтва, нашых украінскіх суграмадзян», — сказаў Клімкін.
Міністар заявіў, што ўкраінская ўлада плянуе і далей прытрымлівацца рэжыму спыненьня агню і працягваць пошук палітычных рашэньняў у канфлікце.
У выпадку, калі сэпаратысты, якіх падтрымлівае Расея, зноў будуць атакаваць пазыцыі ўкраінскай арміі, яна дасьць ім дастойны адпор, таму што за апошні час яе баяздольнасьць істотна ўзрасла, сказаў Клімкін.
"Сёньня ў яе шэрагах тысячы салдат, якія могуць змагацца і ўжо даказалі гэта",— заявіў кіраўнік украінскага зьнешнепалітычнага ведамства. Клімкін таксама даў зразумець, што Ўкраіне ў бліжэйшы час зноў можа спатрэбіцца фінансавая дапамога Захаду.
Крызіс ва Ўкраіне будзе адной з тэмаў абмеркаваньня на саміце «Групы дваццаці», які ў гэтыя выходныя адбудзецца ў аўстралійскім Брысбэне.
Напярэдадні саміту свае ацэнкі сытуацыі ўжо апублікавалі брытанскі прэм’ер Дэвід Камерон і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.
Радыё Свабода, 14 лістапада 2014