Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін назваў «вялікай памылкай» указ украінскага лідэра Пятра Парашэнкі аб спыненьні дзяржаўнага фінансаваньня тэрыторый на ўсходзе Ўкраіны, якія знаходзяцца пад кантролем сэпаратыстаў.
На сваёй заключнай прэс-канфэрэнцыі ў Брызбене (Аўстралія), дзе праходзіў саміт «вялікай дваццаткі», Пуцін заявіў, што ўкраінскія ўлады «ўласнай рукой адразаюць гэтыя рэгіёны».
У суботу Парашэнка даў даручэньне дзяржаўным ведамствам на працягу месяца спыніць абслугоўваньне банкаўскіх рахункаў прадпрыемстваў і насельніцтва ў зоне спэцапэрацыі на ўсходзе Ўкраіны. Адначасова павінна быць спынена дзейнасьць дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый на тых тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей, якія знаходзяцца пад кантролем сэпаратыстаў.
Напярэдадні паведамлялася, што прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка 14 лістапада падпісаў указ аб увядзеньні ў дзеяньне рашэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны «Аб захадах па стабілізацыі сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў Данецкай і Луганскай абласьцях». Дакумэнт прадугледжвае, у прыватнасьці, «неадкладна» адмяніць прыняты нядаўна закон «Аб асаблівым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей». Такі парадак прапаноўваўся ўрадам у сувязі зь пярэчаньнямі Кіева супраць выбараў у органы ўлады самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».
Нягледзячы на пазыцыю Кіева, на тэрыторыях, падкантрольных сэпаратыстам, выбары былі праведзеныя 2 лістапада.
Нягледзячы на пазыцыю Кіева, на тэрыторыях, падкантрольных сэпаратыстам, выбары былі праведзеныя 2 лістапада.
Ва ўказе прэзыдэнта Парашэнкі, падпісаным 14 лістапада, адзначаецца, што ўсе органы, сфармаваныя па выніках незаконных выбараў, дзейнічаюць насуперак Канстытуцыі і законам Украіны.
Ураду даручаецца тэрмінова наладзіць даставы гуманітарнай дапамогі Данецкай і Луганскай абласьцям. Пры гэтым на тых грузах і вырабах павінна быць прастаўлена маркіроўка ў выглядзе дзяржаўнай украінскай сымболікі.
Ураду даручаецца тэрмінова наладзіць даставы гуманітарнай дапамогі Данецкай і Луганскай абласьцям. Пры гэтым на тых грузах і вырабах павінна быць прастаўлена маркіроўка ў выглядзе дзяржаўнай украінскай сымболікі.
Радыё Свабода, 16 лістапада 2014