https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Ізраіль заключылі міжурадавае пагадненне аб адмене віз


Беларусь і Ізраіль 19 верасня ў Мінску заключылі міжурадавае пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.
З беларускага боку дакумент падпісаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, з ізраільскага - міністр абсорбцыі Софа Ландвер.

Пасля цырымоніі падпісання дакумента Уладзімір Макей заявіў журналістам, што адмена віз істотна стымулюе развіццё двухбаковых сувязей не толькі ў эканоміцы, але і ў іншых сферах, а таксама сувязі паміж звычайнымі людзьмі. Ён прадугледжвае сур`ёзнае развіццё актыўнасці ў сферы турызму. "З улікам існуючых прамых авіязносін можна чакаць актыўнага развіцця сувязей паміж нашымі дзяржавамі, - сказаў міністр. - Думаю, што гэта падзея сведчыць аб высокім узроўні і дружалюбным характары ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Ізраілем".

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што паміж дзвюма краінамі ідзе актыўны пастаянны дыялог. "Мы звяраем не толькі гадзіны, але і хвіліны нашага супрацоўніцтва", - сказаў Уладзімір Макей.

На яго думку, падпісанае сёння пагадненне з`яўляецца істотным укладам "у салідны фундамент беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва". Уладзімір Макей таксама расказаў аб тым, што пасля ўступлення ў сілу пагаднення грамадзяне Беларусі і Ізраіля змогуць знаходзіцца на тэрыторыі адзін аднаго да 90 дзён на працягу паўгода.

19 верасня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1280
 
Ключевые слова:
Визовый режим Беларусь-Израиль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме