«Вучэнні, якія будуць мець назву Rapid Trident («Хуткі трызубец»), адбудуцца 16-26 верасня. НАТА разглядае іх як сведчанне падтрымкі Украіны з боку альянсу без прамога ваеннага ўмяшання ў канфлікт. Вучэнні будуць праходзіць у Явараўскім вучэбным цэнтры. Яны былі першапачаткова запланаваны на ліпень, але адкладзены з-за крызісу ва ўсходняй частцы краіны», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней, 2 верасня, прэс-служба МЗС Украіны паведаміла, што кабінет міністраў на чарговым пасяджэнні адобрыў праект указа прэзідэнта «Аб зацвярджэнні гадавой нацыянальнай праграмы супрацоўніцтва Украіна-НАТА на 2014 год».
Дакумент распрацаваны напярэдадні саміту НАТА, які пачнецца 4 верасня ў Вялікабрытаніі. У час саміту плануецца правядзенне пасяджэння камісіі Украіна-НАТА на вышэйшым узроўні
Звязда, 3 верасня 2014