«Відавочна, зроблена гэта для таго, каб украінцы не змаглі перапахаваць свайго Героя ва Ўкраіне. Інфармацыя ад Віктара Рогі, якому патэлефанаваў зяць Бандэры Андрэй Куцан. Паведамляе, што на месцы працуе паліцыя і прадстаўнікі нашага консульства. P.S. Такім чынам, напярэдадні сустрэчы Клімкіна і Лаўрова ў Бэрліне яны і не хаваюць сапраўдных намераў...», — напісаў Аранец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Аднак міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін зьняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што магіла была падарваная. «Магілу Бандэры ў Мюнхэне не падарвалі. Вандалы зламалі крыж і пачалі раскопваць магілу. Консул і паліцыя ўжо там», — зазначыў ён у Твітэры.
Сьцяпан Бандэра быў пахаваны ў Мюнхэне ў 1959 годзе паслья забойства савецкім агентам Багданам Сташынскім. Той стрэліў ахвяры ў твар атрутай. У Мюнхэне Бандэра правёў апошнія гады жыцьця — з 1954 году.
Ва Ўкраіне абмяркоўвалася ідэя вяртаньня праху Бандэры на радзіму ў Івана-Франкоўскую вобласьць, аднак сваякі настойваюць, што тут павінен быць збудаваны пантэон славы УПА. Да таго часу нашчадкі Бандэры аплочваюць арэнду ўчастка на могілках у Нямеччыне.
Радыё Свабода, Менск
18 жніўня 2014