Усяго, па апошніх дадзеных, у выніку начнога нападу на аэрапорт Джына загінулі 27 чалавек, у тым ліку 10 тэрарыстаў. Сямёра з іх былі застрэленыя, яшчэ трое здзейснілі самападрыў.
Па заяве прадстаўнікоў пагранічнага корпуса Пакістана (Frontier Corps, FC), які ўступіў у бой з нападаючымі ў аэрапорце, тэрарысты былі этнічнымі ўзбекамі 20-25 гадоў.
Бой тэрарыстаў з сіламі правапарадку доўжыўся пяць гадзін, да самага світання.
Звязда, 9 чэрвеня 2014