Экстрэмісты прыехалі сюды на «Камазах». На тэрыторыі санаторыя разьмяшчаюцца каля 120 салдатаў унутраных войскаў.
Паводле відавочцаў, узброеныя сэпаратысты працягваюць прыбываць. Чуваць аўтаматныя чэргі, паведамляюць «Новости Донбасса».
У некаторых з сэпаратыстаў гранатамёты, большасьць узброеныя стрэльбамі, ёсьць некалькі аўтаматаў Калашнікава. Яны падпалілі некалькі пакрышак.
Празь некалькі хвілін бою салдаты ўнутраных войскаў здалі зброю, пагрузіліся ў аўтобусы і зьехалі. Каля санаторыя была заўважаная «Волга» з расейскімі нумарамі (Маскоўская вобласьць).
Радыё Свабода, 9 траўня 2014