"Пракурор МУС Фату Бенсуда вырашыла адкрыць папярэдняе расследаванне сітуацыі ва Украіне для высвятлення, ці існуюць падставы для пачатку поўнага расследавання", - гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным сёння на сайце суда.
Экспертыза, як адзначаецца, пачата для таго, каб устанавіць, ці адпавядае сітуацыя "крытэрыям, неабходным для пачатку паўнацэннага расследавання".
Урад Украіны 17 красавіка падаў заяву ў Гаагскі трыбунал з просьбай расследаваць магчымыя злачынствы, учыненыя на тэрыторыі Украіны з 21 лістапада 2013 года па 22 лютага 2014 - у час Еўрамайдана.
25 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА