https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіеў ударыў шасцю амерыканскімі ракетамі ATACMS па ваенным аэрадроме Таганрог у Растоўскай вобласці


Аб гэтым паведамляе Мінабароны Расіі.
Паводле дадзеных ведамства, удар быў нанесены раніцай 11 снежня. Дзве ракеты былі збіты ЗРПК "Панцыр", астатнія адхілены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

"У ходзе праведзенага разбору дакладна ўстаноўлена, што былі прыменены шэсць балістычных ракет ATACMS амерыканскай вытворчасці", - заявілі ў Мінабароны РФ.

Як удакладнілі ў ведамстве, у выніку падзення фрагментаў ракет ёсць пацярпелыя сярод асабовага складу. Істотных разбурэнняў зафіксавана не было. Нязначныя пашкоджанні атрымалі два будынкі на тэхнічнай тэрыторыі аэрадрома, тры адзінкі ваеннай аўтамабільнай тэхнікі і аўтамабілі грамадзян, што знаходзіліся на прылеглай да аэрадрома аўтастаянцы.

Ведамства запэўніла, што ракетны ўдар Кіева не застанецца без адказу. "Гэта атака заходняй дальнабойнай зброяй не застанецца без адказу, адпаведныя меры будуць прыняты", - падкрэслілі там.

11 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:27
 
Ключевые слова:
ATACMS Таганрог Баллистическая ракета Противовоздушная оборона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме