https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МНС вывезла амаль тысячу грамадзян РФ і СНД з Сірыі з пачатку канфлікту


Пра гэта паведаміў у чацвер прэс-сакратар міністра Аляксандр Драбышэўскі.
Каля тысячы грамадзян Расіі і краін СНД, якія пажадалі пакінуць зону збройнага канфлікту ў Сірыі, дастаўлены ў Маскву паветраным транспартам МНС РФ з пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі гэтай краіны.

«У цэлым за мінулы перыяд забяспечаны вываз з Сірыі 950 чалавек, а таксама дастаўлена больш за 300 тон гуманітарных грузаў», — сказаў ён.

Як раней паведамляла МНС РФ, у 2013 годзе гуманітарная і тэхнічная дапамога была аказана 22 краінам, уключаючы ЗША, Кітай і Сірыю. У рамках гуманітарнага рэагавання з-за мяжы былі эвакуіраваны каля 1,2 тысячы расіян.

У Сірыі з сакавіка 2011 года працягваецца ўзброенае супрацьстаянне паміж урадавымі сіламі і баевікамі апазіцыі. Ахвярамі канфлікту сталі больш за 130 тысяч чалавек.

Звязда, 3 красавіка 2014
 
Дата публикации:03.04.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:850
 
Ключевые слова:
Сирия Беспорядки Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме