https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Я маю намер працягваць барацьбу за будучыню Украіны супраць тых, хто страхам, тэрорам спрабуе сёння асядлаць яе"


Так заявіў адхілены ад улады прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч 28 лютага на прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне (Расія).
"Ніхто мяне не скінуў. Я вымушаны быў пакінуць Украіну пад непасрэднай пагрозай свайго жыцця. Уладу захапілі прафашысцкія нацыяналістычныя малойчыкі, якія прадстаўляюць меншаць жыхароў Украіны, — сказаў ён. — Усё, што адбылося, — вынік безадказнай палітыкі Захаду, які патураў Майдану. Я верыў у прыстойнасць замежных пасрэднікаў. Нягледзячы на тое што пагадненне (паміж Януковічам і прадстаўнікамі апазіцыі пры пасрэдніцтве Захаду. — БелаПАН.) было супярэчлівым і цяжкім, я яго падпісаў, як і лідары апазіцыі, і прадстаўнікі замежных дзяржаў".

Выхадам з наяўнай сітуацыі Януковіч бачыць поўнае выкананне падпісанага пагаднення, "неадкладны пачатак і завяршэнне ў верасні 2014 года канстытуцыйнай рэформы, затым правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, непрадузятае расследаванне фактаў насілля пад маніторынгам прадстаўнікоў улады, апазіцыі і Савета Еўропы". Апрача таго, ён лічыць неабходным поўную здачу зброі пратэстоўцамі, разблакіроўку вуліц і плошчаў, вызваленне захопленых будынкаў.

Януковіч таксама заявіў, што лічыць неабходным правядзенне ўсенароднага рэферэндуму, пытанні для якога "неабходна ў самы бліжэйшы час сфарміраваць з удзелам шырокага кола грамадскасці".

На пытанне журналіста, ці сорамна яму "хоць за штосьці", Януковіч адказаў: "Сорамна. Хачу папрасіць прабачэння ў ветэранаў і ўкраінскага народа за тое, што адбылося ва Украіне, што ў мяне не хапіла сіл утрымаць стабільнасць і дапусціць тое бязмежжа, якое зараз творыцца ў краіне".

Януковіч таксама заявіў, што нікуды не ўцякаў. "З Кіева я пераехаў у Харкаў. Калі быў у Кіеве, пры пераездзе мяне абстралялі з аўтаматычнай зброі. У Харкаў мы ехалі сустракацца з актывам "Партыі рэгіёнаў" і грамадскіх арганізацый", — расказаў ён.

На просьбу растлумачыць, што ён робіць у Растове, Януковіч сказаў: "У Растове я таму, што ў мяне недалёка тут жыве стары сябар. Прыехаў да яго, каб знайсці часовае прыстанішча. У Расію трапіў, дзякуючы патрыятычна настроеным афіцэрам, якія выканалі свой абавязак і дапамаглі мне захаваць жыццё".

Каментуючы сітуацыю ў Крыме, экс-прэзідэнт зазначыў: "У Крыме зараз абсалютна натуральная рэакцыя на той бандыцкі пераварот, які адбыўся ў Кіеве. Крымчане не будуць падпарадкоўвацца нацыяналістам і бендэраўцам. Крым павінен заставацца ў складзе Украіны, захоўваючы шырокую аўтаномію".

Пры гэтым ён падкрэсліў, што "любыя ваенныя дзеянні ў такой сітуацыі недапушчальныя. Януковіч таксама заявіў, што не збіраецца звяртацца па ваенную падтрымку да Расіі, а ва Украіну вернецца, як толькі "будуць выкананыя ўмовы" яго бяспекі і бяспекі яго сям`і.

Паводле слоў Януковіча, з Пуціным ён не сустракаўся, але пасля прыезду ў Расію ў іх адбылася тэлефонная размова: "Дамовіліся, што як толькі ва Уладзіміра Уладзіміравіча будзе магчымасць сустрэцца са мною, гэтая сустрэча адбудзецца".

Януковіч таксама заявіў, што прызначаныя на 25 мая прэзідэнцкія выбары ва Украіне не лічыць законнымі і браць у іх удзелу не будзе.

Пытанне аб арышце ў Швейцарыі яго рахункаў і рахункаў бліжэйшага атачэння Януковіч спачатку праігнараваў, аднак потым заявіў: "Што да нейкіх там сродкаў, грошай, уласнасці за мяжой: у мяне ніколі ніякай уласнасці не было, я ёй не валодаў. У мяне ніколі не было ніякіх рахункаў за мяжой. Я публічны чалавек. У мяне ўсё, што было, усё было задэкларавана. І ўсё было на маіх рахунках".

Ён таксама заявіў, што мае намер судзіцца з тымі, хто прысвоіў сабе яго загарадную рэзідэнцыю Межыгор`е, таму што выкупіў гэтую нерухомасць "нейкі час таму". Януковіч паведаміў, што ў Міжыгор`і з`яўляецца афіцыйным уладальнікам дома плошчай 620 кв.м і ўчастка ў 7 га, за які заплаціў 3,2 млн. долараў.

Паводле яго слоў, ён пражывае ў гэтай рэзідэнцыі з 1999 года. Двума ўказамі былога прэзідэнта Леаніда Кучмы, а затым дакументам, падпісаным Віктарам Юшчанкам, дом быў перададзены яму ў вечнае карыстанне, будучы пры гэтым на балансе кіраўніцтва справамі кіраўніка дзяржавы. "Калі прыйшла новая ўлада, яны паспрабавалі мяне высяляць з гэтага дома, але ў выніку паступіла прапанова, каб я яго купіў. І я за яго заплаціў сваімі грашамі, якія ў мяне былі задэклараваныя. Я прадаў усё, што ў мяне было ў той час, і заплаціў", — сказаў Януковіч.

Экс-прэзідэнт таксама дадаў: "Міжнародныя адвакаты вельмі хутка будуць звяртацца ў суды, таму што гэтая ўласнасць не з`яўляецца ўкраінскай. Вось так".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2014
 
Дата публикации:28.02.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1040
 
Ключевые слова:
Украина Майдан Беспорядки Янукович
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме