https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуцін ініцыяваў увод войскаў ва Украіну


Камітэты Савета Федэрацыі па абароне і міжнародных справах ухвалілі зварот прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны да стабілізацыі сітуацыі ў гэтай краіне.
Аб ініцыятыве Пуціна паведаміла 1 сакавіка прэс-служба Крамля. "У сувязі з экстраардынарнай сітуацыяй, што склалася ва Украіне, пагрозай жыццю грамадзян Расійскай Федэрацыі, нашых суайчыннікаў, асабовага складу воінскага кантынгенту Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, што дыслакуецца ў адпаведнасці з міжнародным дагаворам на тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым), на падставе пункта "г" часткі 1 артыкула 102 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ўношу ў Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі зварот аб выкарыстанні Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнага становішча ў гэтай краіне", — гаворыцца ў звароце, размешчаным на афіцыйным сайце прэзідэнта Расіі.

Раней, 1 сакавіка, Савет Дзярждумы і Савет Федэрацыі заклікалі Уладзіміра Пуціна выкарыстаць усе наяўныя магчымасці для абароны насельніцтва Крыма ад самавольства і насілля. Сенатары выказалі меркаванне, што для гэтага можна ўвесці ў Крым абмежаваны кантынгент войскаў, паведамляе РІА Новости.

"Магчыма, у гэтай сітуацыі, ідучы на просьбу ўрада Крыма, нават увесці наш абмежаваны кантынгент для таго, каб арганізаваць бяспеку Чарнаморскага флоту і грамадзян Расіі, якія жывуць на тэрыторыі Крыма. Рашэнне, вядома ж, за прэзідэнтам нашай краіны, за вярхоўным галоўнакамандуючым. Але сёння, улічваючы сітуацыю, нават такі варыянт нельга выключаць. Мы павінны абараніць людзей", — заявіла 1 сакавіка спікер верхняй палаты расійскага парламента Валянціна Мацвіенка.

Як паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на пагранічную службу Украіны, калона ўзброеных людзей у форме спецназу прыблізна на 10 аўтамабілях у колькасці 300 чалавек у поўнай баявой экіпіроўцы ажыццяўляюць спробу мэтавага захопу Севастопальскага атрада марской аховы. Старшы гэтай групы заявіў, што мае загад міністра абароны Расіі заняць марскую часць.

Адначасова, ракетныя катары і крэйсер Чарнаморскага флоту наблізіліся да караблёў аховы пагранічнікаў у Балаклаўскай бухце.

Украінскія СМІ таксама паведамляюць, што калона расійскіх ваенных прайшла праз Чангарскі паўвостраў і рухаецца па тэрыторыі Запарожскай вобласці.

Раней паступалі паведамленні аб захопе аэрапортаў у Сімферопалі і Бельбеку ўзброенымі людзьмі без апазнавальных знакаў.

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2014
 
Дата публикации:01.03.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:961
 
Ключевые слова:
Украина Крым Россия Майдан Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме