У сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ва Украіне, блакіраваннем аўтатрас, пад’ездаў да міжнароднага аэрапорта Барыспаль, маючымі месца абстрэламі транспартных сродкаў і фактамі марадзёрства Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца без крайняй неабходнасці ад паездак ва Украіну, асабліва ў горад Кіеў і Кіеўскую вобласць.
Акрамя таго, грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ва Украіне, настойліва рэкамендуецца пазбягаць наведвання месц правядзення пратэсных акцый да нармалізацыі абстаноўкі.
Звязда, 21 лютага 2014